«Вось яно, зло — і мы разам перад ім». Священник из Гродно, выступавший на площади, — о церкви и белорусах в эпоху перемен

Священник гродненского Свято-Покровского собора, иерей Павел Касперович был одним из немногих священнослужителей, который выступал на протестном митинге в областном центре. Недавно в Сети появилась видеозапись, где батюшка читает свои достаточно смелые стихи. А еще он и другие гродненские поэты предлагают сделать 11 сентября — день, когда православная церковь со скорбью вспоминает день смерти Иоанна Предтечи — днем памяти жертв диктатуры. TUT.BY поговорил со священником о позиции церкви в эти сложные дни, о его выступлении на площади и о стихах.

«Вось яно, зло — і мы разам перад ім». Священник из Гродно, выступавший на площади, — о церкви и белорусах в эпоху перемен

Отец Павел Касперович в конце 1990-х и начале 2000 годов писал слова к песням гродненской рок-группы «Стерва», был музыкантом. На вопрос, как он пришел в церковь, отвечает, что не все любит вспоминать из своей жизни.

 — Пошук бога мяне заўсёды цікавіў. У 1994 годзе пастараўся ў бібліятэцы прачытаць знакавыя кнігі па асноўных релігіях свету. Заўсёды быў нейкі ўнутраны пошук, а ўжо пасля 25 год ён неяк узмацніўся. Так я і прыйшоў у царкву, — говорит священник и добавляет, что это первая, более пафосная версия того, как он стал священником. — Я пішу мастацкія творы, яны ў большай частцы аўтабіяграфічныя. Там і можна прачытаць пра мяне. Не ўсе будзе састыкоўвацца з тым, што я зараз распавядаю. Проста наша моладзь праходзіць нейкі свой шлях да самасвядомасці і станаўлення.

Ранее отец Павел в одном из интервью рассказывал, что, будучи рок-музыкантом, он столкнулся и с алкогольной, и с наркотической зависимостью: «Я увлекался рок-музыкой, поэзией, и рок-группа у меня была, и какие-то исторические вопросы, история Беларуси, меня волновали, какие-то нравственные вопросы. Но в итоге все окончилось плачевно, потому что наркотики всегда сильнее человека. В 26 лет я стоял на грани жизни и смерти».

Сейчас он является координатором Гродненской епархии по работе с алко- и наркозависимыми людьми. Женат, воспитывает шестерых детей.

«Вершы перамен» от православного батюшки

Мы встречаемся с батюшкой в одном из помещений епархии около Свято-Покровского собора. Обсуждаем видеоролик, где батюшка читает свои стихи — он появился в рамках предложения гродненских поэтов сделать 11 сентября Днем памяти жертв диктатуры.

— Тыя ўсе вершы, акрамя апошняга, выходзілі ў нашых царкоўных зборніках «Каложскі дабравест». Мы іх чыталі ў бібліятэках, універсітэтах, у школах. І праходзілі яны неяк незаваўважна. Была, канешне, нейкая асобная рэакцыя — некаторыя людзі падыходзілі і казалі дзякуй, ці я бачыў, што вершы закранулі душу чалавека. А зараз гэтыя вершы проста сталі актуальнымі. Падзеі, якія адбываюцца ў краіне, прымусілі мяне як паэта сказаць сваё слова, бо тут цяжка ўжо маўчаць, — говорит отец Павел.

Пока День памяти жертв диктатуры — не более чем «творческое предложение». Чтобы дата стала официальной, нужно, чтобы к инициативе подключилось и общество, и государство, и церковь, которая в этот день, 11 сентября, почитает святого Иоанна Крестителя. Отец Павел сегодня то и дело проводит параллели между событиями августа 2020-го в Беларуси и арестом и смертью Иоанна по приказу царя Ирода, описанным в Евангелии.

— Усё гэта мы бачым у гісторыі і чалавецтва, і ў сённяшнім часе. Я думаю, што ў Евангеллі захоўваюцца нейкія мадэлі класічных сітуацый, якія адбываюцца і у нашым жыцці. У кожнай нацыі ёсць свае кропкі болю: голадамор, Катынь, Курапаты. Прарок Iаан можа стаць прыкладам на ўсе стагоддзі і для ўсіх хрысціян, а 11 верасня — тым днём, дзе не будзе раздзелу.

Безумоўна, падзеі жніўня 2020 года стануць крывавай старонкай нашай гісторыі, яны застануцца ў нашай памяці назаўсёды. Як Ноч расстраляных паэтаў, напрыклад. Таму гэты дзень гарадзенскія паэты прапануюць зрабіць хрысціянскім днём памяці ахвяр дыктатуры. Але пакуль гэта проста творчая прапанова. Каб яна стала больш заўважнай, да яе павінна прыслухацца грамадства, дзяржаўнае і царкоўнае кіраўніцтва. Мы можам праводзіць малітвы да прарока, трымаць пост, праводзіць сустрэчы, семінары, канферэнцыі, круглыя сталы. Такая пляцоўка для сустрэчы розных слаёў грамадства, каб прадухіліць гвалт і злачынствы.

«Вось яно, зло — і мы разам перад ім». Священник из Гродно, выступавший на площади, — о церкви и белорусах в эпоху перемен

«Шчырыя і светлыя песні мусяць гучаць на вуліцах». О выступлении на площади

Священник гродненского Свято-Покровского собора иерей Павел Касперович, напомним, был одним из немногих священнослужителей, который выступал на протестном митинге.

— Памятаеце словы Ганны Ахматавай? «Я была тогда с моим народом там, где мой народ, к несчастью, был». Выступіць з вершамі на плошчы мяне запрасілі сябры. Я пагадзіўся, бо лічу, гэта важна. І як для паэта, і для святара. Што такое Царква? Гэта не толькі афіцыйная структура, а яшчэ ўвесь наш народ. Канешне, нейкія рашэнні выносіць афіцыйная структура, народ можа быць не заўседы згодным з імі.

Гарадзенцы на плошчы чакалі нейкіх фраз Царквы, падтрымкі, таму я сказаў некалькі слоў, што мы спачуваем народу, што Царква з народам, што мы молімся — ды прачытаў вершы. Лічу, што зараз такая сітуацыя, што шчырыя і светлыя песні мусяць гучаць на вуліцах ды плошчах. Гэта важна для людзей.

Отец Павел говорит, что для него также важно было быть на площади. Вспоминает, как в 1990-х и 2000-х годах в Гродно существовало молодежное сопротивление.

— Людзі былі незгодныя з тым, што адбываецца ў нашым грамадстве. Я ўбачыў на плошчы сваіх сяброў, якія ўжо пасталелі, але выйшлі выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю. І гэта ўсё нейкім чынам нас злучыла. Адчулася, што нашыя спадзяванні і надзеі могуць зараз спраўдзіцца. У пачатку 1990-х гадоў моладзь моцна перажывала ўсё тое, што адбываецца навокал. Выходзіў самвыдат, было тое ж самае, як зараз студэнцтва выражае свой пратэст. Калі б не студэнты і іх пратэсты, то, можа, мы б да гэтага часу жылі ў феадалізме. Калі б не страйкавы рух XIX-XX стагоддзяў, то мы б жылі з 12-гадзінным працоўным днём, ды дзеці б стаялі каля станкоў. І мы, Царква, маглі б афіцыйна маўчаць. Бо мы былі згодны з тым, што ў нас былі прыгонныя сяляне, надзелы зямлі, а вайскоўцы забяспечвалі нашую царкоўную палітыку. У кожнай з’яве ёсць плюсы і мінусы. Плюсы — гэта перамены, мінусы — праліваецца кроў ды адбываецца гвалт. Ёсць віна яшчэ і тых, кто прымусіў людзей так выражаць сваю нязгоду. Чаму адбываюцца народныя хваляванні? Людзі па-іншаму не могуць выказаць сваю пазіцыю.

«Вось яно, зло — і мы разам перад ім». Священник из Гродно, выступавший на площади, — о церкви и белорусах в эпоху перемен

І тут узнікаюць пытанні. Як нам, Царкве, сябе паводзіць? Нам быць з народам ці не? Праявіць салідарнасць ці маўчаць, каб толькі нас не закранула? У кожнай сітуацыі ў нас ёсць матывы грамадскія, ёсць матывы асабістыя. Што з іх паставіць на першае месца? Ці я баюся штосьці страціць, ці гэта датычыцца ўсяго народа? Была пазіцыя афіцыйнай Царквы, была пазіцыя простых святароў ды простых грамадзян. Усё гэта разам — наша хрысціянскае грамадства, якое з аднаго боку робіць гвалт, з другога — незадаволена гвалтам.

Я думаю, чым мы больш прынцыпова выказваем сваю пазіцыю, тым нам потым будзе менш сорамна за свае павоздіны і не трэба будзе адмывацца ад бруду, у які мы ўлезлі. Вось калі б мы адразу ў 1995 годзе сказалі: растлумачце нам, чаму ў хрысціянскай дзяржаве АМАП збівае ў Вярхоўным савеце дэпутатаў, чаму вы ўзгадваеце у сваім выступленне Адольфа Гітлера?

Гэта не ўмяшанне ў палітыку, гэта быў бы голас Царквы, якая б шукала адказы на такія важныя пытанні. Калі ўспомніць прарока Іаана — ён пра гэта менавіта і задаваў пытанні, чаму адбываецца так ці інакш. Калі ўзяць гісторыі прарокаў Ветхага Запавету, то яны заўсёды задавалі нейкія вострыя пытанні ўладзе. І гэта, канешне, не датычылася стаўкі рэфінансавання, а канкрэтныя пытанні наконт таго, што адбываецца ў грамадстве.

 — Были ли какие-то для вас последствия вашего выступления на митинге?

 — Наступстваў не было. Провад электрычнасці ж ішоў з гарвыканкама. Яны ж самі падключылі, далі мікрафон. Якія ж наступствы?

«Вось яно, зло — і мы разам перад ім». Священник из Гродно, выступавший на площади, — о церкви и белорусах в эпоху перемен

— Думающие и верующие белорусы — и это, наверное, и для вас не секрет, — обсуждают, что в БПЦ — раскол, а особенно, мол, в этом «виновата» «свободолюбивая» Гродненская епархия.

— Тыя, хто нас абвінавачвае ў расколе, не зусім правільна разумеюць, як і што мы тут робім і што такое сапраўдны раскол. Нейкія абвінавачванні былі заўсёды. Калі вярнуцца да Евангелля — апосталаў і Хрыста ў чым толькі не абвінавачвалі. Гэта натуральная з’ява грамадскага рэлігійнага жыцця, скажам так. А калі чалавек праяўляе неяк сваю прынцыповасць, сваю грамадзянскую пазіцыю, то заўсёды ёсць да чаго прычапіцца. Калі хтосьці маўчыць, то ў чым яго абвінаваціш?

Афіцыйная Царква кажа: «Мы верым і спадзяемся, што Закон разбярэцца, што адбылося». Я цалкам за гэта. Закон існавання грамадства, чалавецтва, Боскі закон калісьці паставіць усё на свае месцы. Калісьці праўда стане вядома. Можа, не ў гэтым жыцці, можа архівы доўга не раскрыюць, але ўсё ж мы будзем бачыць, хто і як сябе паводзіў.

«Вось яно, зло — і мы разам перад ім». Священник из Гродно, выступавший на площади, — о церкви и белорусах в эпоху перемен

 — В Гродно православные священники активно помогали протестующим, выходили на улицы, ездили в РОВД.

— Мы помнім словы Хрыста, які казаў, што «вы былі са мной, калі прыходзілі ў цямніцу, калі сустрэлі падарожнага чалавека і дапамаглі яму». Гэта тое ж самае, калі нашыя святары панеслі прадукты ў РАУС. Гэта проста Евангелле ў дзеянні. Ёсць людзі, якія маюць патрэбу — і мы павінны ім дапамагчы. Гэта была сітуацыя, якая патрабавала нашага ўдзелу. Тое ж самае, калі прывозілі ваду і ежу дзяўчынам. Гэта так званая нагорная пропаведзь: дапамажы бліжняму чалавеку, падай яму, што яму патрэбна. Гэта практычнае хрысціянства — вось і ўсё.

«Вось яно, зло — і мы разам перад ім». Священник из Гродно, выступавший на площади, — о церкви и белорусах в эпоху перемен

 — В Гродно 16 августа прошел совместный крестный ход представителей разных религий и конфессий. Кажется, такое было впервые в городе.

 — У мяне, шчыра кажучы, былі свае хібы ці заганы — нейкая побытовая глыбінная «варожасць» да іншай канфесіі. А гэтая сітуацыя паспрыяла таму, што я пераглядзеў сваю пазіцыю. Перад сапраўдным злом мы ўсе роўныя, нягледзячы на нейкія гістарычныя сітуацыі. Хто там з кім ваяваў у XVI стагоддзі, акрамя групоўкі гісторыкаў, ніхто і не ведае. А тут сапраўднае зло. Вось яно — і мы перад ім стаім. Якая розніца, хто там мае якую асаблівасць у малітве — мы разам перад злом. Калі білі, то білі ўсіх аднолькава, і сядзець у турмах усім аднолькава, усе матчыны слёзы таксама аднолькавыя. Таму мы сустрэліся, памаліліся ў знакавых месцах Гародні. Пры тым памаліліся нейтральна, каб гэта не закранула нашыя богаслужэнні, выказалі нейкія шчырыя словы падтрымкі і падзякі адзін аднаму. Таму што мы зараз разам.

Читайте также

«Вось яно, зло — і мы разам перад ім». Священник из Гродно, выступавший на площади, — о церкви и белорусах в эпоху перемен

«Любовь и мир помогут вернуть правду». Гродненский архиепископ Артемий обратился к верующим

«Вось яно, зло — і мы разам перад ім». Священник из Гродно, выступавший на площади, — о церкви и белорусах в эпоху перемен

Неугомонный батюшка. Как советский милиционер стал священником и начал восстанавливать белорусские храмы

Источник: news.tut.by